- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка (з інтэрв 'ю іспанскай газеце «Эль Паіс»): - Еўрасаюз не хоча нармалізацыі адносін з Беларуссю... Таму што Еўропа далёка зайшла і сёння не ведае, як з гэтага выйсці, захаваўшы твар. Хопіць рашучасці гэта зрабіць, то мы будзем сядзець за адным сталом і весці дыялог, каб быць бліжэй. Мы гэтага хочам. Але ЕС гэтага не хоча і вылучае непрымальныя ўмовы. Яыя ж «непрымальныя ўмовы» вылучае Еўрапейскі Саюз - Паважаць права народа Беларусі выбіраць сваіх лідэраў дэмакратычным шляхам — іх права чуць усе меркаванні і бачыць усіх кандыдатаў на выбарах; права апазіцыйных кандыдатаў і груп падтрымкі праводзіць кампаніі без уціску, судовага пераследу або турэмнага зняволення; незалежнае назіранне за выбарамі, у тым ліку беларускімі няўрадавымі арганізацыямі; права волевыяўлення і права на справядлівы падлік галасоў. - Паважаць права народа Беларусі на незалежную інфармацыю і свабоду выказвання, у прыватнасці, дазваляючы журналістам працаваць без уціску або судовага пераследу, не зачыняючы газет і не перашкаджаючы іх распаўсюджванню. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)