- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чавес прайграў... У нядзелю, 2 снежня, у Венесуэле прайшоў рэферэндум. Прапанаваныя Чавесам змяненні, якія адмяняюць, у прыватнасці, абмежаванні на перавыбранне аднаго і таго ж чалавека на пасаду прэзідэнта, падтрымалі толькі 49,29% удзельнікаў рэферэндуму. Болынасць грамадзян Венесуэлы прагаласавалі супраць канстытуцыйнай рэформы прэзідэнта краіны Уга Чавеса, якая, калі б бьгла прынята, пашырыла б прэзідэнцкія паўнамоцтвы. Паводле даньгх Нацыянальнага выбарнага савета Венесуэлы, 50,7% венесуэльцаў не падтрымалі адпаведныя папраўкі ў Канстьпуцыю краіны. Усяго Чавес прапаноўваў унесці ў Канстытуцыю краіны 33 змяненні. У прыватнасці, ён хацеў, каб цэнтральны банк краіны падпарадкоўваўся яму, а таксама меў намер стварыць новыя правінцыі, якія б падпарадкоўваліся цэнтру, і ўрэзаць правы мясцовага самакіравання. Чавес таксама прапанаваў урэзаць працоўны дзень да шасцігадзіннага і абвясціць 16 гадоў узростам, які дае права на ўдзел у выбарах, замест 18, як гэта бьгло раней. Як паведаміла старшыня Нацыянальнага выбарнага савета Цібісай Лусена, у галасаванні ўзялі ўдзел каля 16 мільёнаў чалавек. Усенародны рэферэндум прайшоў спакойна, сур'ёзных парушэнняў не адзначана, перадало РІА "Новостп". (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)