- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Артура Фінькевіча - на свабоду! Бліжэйшымі днямі будзе прызначана дата суда над маладзёжным актывістам Артурам Фінькевічам, які зараз знаходзіцца ў СІЗА. На адрас суддзі Наталлі Крашкінай, якая будзе разглядаць ягоную справу, 92 грамадскія актывісты накіравалі калектыўны ліст. У Кастрычніцкі раённы суд г. Магілёва Суддзі Крашкінай Наталлі Яўгенаўне Мы патрабуем спыніць крымінальны пераслед і вызваліць самага маладога вязня сумлення Артура Фінькевіча. Маладзёжны лідэр Артур Фінькевіч зараз змешчаны ў следчую турму №4 г.Магілёва. Ён абвінавачваецца па артыкуле "Парушэнне рэжыму адбыцця пакарання". Артур Фінькевіч - 22-гадовы актывіст маладзёжнай арганізацыі. Ён скончыў мінскую сярэднюю школу і прафесійнае вучылішча грамадскага харчавання. У раннім узросце юнак адчуў патрэбу ў змаганні за вольную і незалежную Беларусь і далучыўся да кола актыўнай моладзі. Яго мэтай было адраджэнне беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў, павагі да роднай мовы, гісторыі і культуры. Як малады сумленны грамадзянін Артур Фінькевіч хацеў бы бачыць Беларусь сярод развітых еўрапейскіх дзяржаў, дзе пануе дэмакратыя і прагрэс. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)