- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жонка Лявона Баршчэўскага заплакала, калі даведалася, што яе мужа абралі старшынёй Партыі БНФ Новы рулявы галоўнай апазіцыйнай сілы падзяліўся з "Народнай воляй" не толькі палітычнымі планамі, але і некаторымі падрабязнасцямі свайго асабістага жыцця. Пра палітыку - Спадар Лявон, якія канкрэтныя захады як кіраўнік Партыі БНФ вы будзеце прадпрымаць для таго, каб яна стала рэальнай палітычнай сілай, каб, у рэшце рэшт, прыйшла да ўлады? - Нават у самых буйных краінах свету паміж нейкімі важнымі палітычнымі кампаніямі колькасць партый, як правіла, невялікая. У той жа рэспубліканскай партыі ЗША паміж выбарчымі кампаніямі на пастаяннай аснове ва ўсіх штатах налічваецца больш за тысячу актывістаў. Іншае пытанне, што партыям самім трэба ствараць нейкія кампаніі для актывізацыі людзей без дапамогі ўлады. Таму я спадзяюся, што наступны год, які абвешчаны годам беларускай дзяржаўнасці, павінен стаць большым чыннікам для мабілізацыі людзей, чым тыя ж выбары ў Палату прадстаўнікоў. Пакуль асноўнай сваёй задачай на гэтай пасадзе я бачу якраз-такі мабілізацыю людзей. Я спадзяюся, што нам гэта ўдасца, бо абставіны складаюцца такім чынам, што, магчыма, нам прыйдзецца зноў бараніць сваю незалежнасць... (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)