- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні Новага года Магкеўшчына займела новага «губернатара». 29 снежня А.Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка. Да нядаўняга часу Пётр Руднік узначальваў РУП "Магілёўскі завод ліфтавога машынабудавання", працаваў у Савеце Рэспублікі. Нарадзіўся Пётр Руднік 14 красавіка 1957 года ў вёсцы Аляксееўка Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Дрэздэнскі тэхнічны універсітэт (інжынер-электрык), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання). Пасля заканчэння Мінскага радыётэхнікума працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання.