- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не скажаш, што зіма сёлета прыскочыла знянацку: усё дакладна па календары — і снег з завеямі, і мароз у меру... Здавалася, сталічная мэрыя з усімі яе снегаачышчальнымі службамі павінна была сустрэць завіруху ў поўнай гатоўнасці. Але і на гэты раз — прабуксоўка... Па словах намесніка генеральнага дырэктара ГВА “Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама” Анатоля Жамоздзіка, у Мінску не хапае каля 30 працэнтаў ад неабходнай колькасці работнікаў, якія павінны быць заняты на ачыстцы снегу. Але чаму не хапае?.. Па маім двары дык і не скажаш: снег ад ранку прыбраны, тратуарчыкі чыстыя — ні табе гурбаў, ні замеценых сцяжын. Канечне, адзін двор яшчэ не паказчык, таму шыбую на “зімовую фотасесію” — падалей ад “Стольнага”...