- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Часціца мошчаў апостала Андрэя Першазванага прыбыла ў беларускую сталіцу з грэчаскай выспы Корфу. Святыня з’явілася там у 1537 годзе, яе прынеслі ў мясцовы храм Свяціцеля Мікалая з Іерусаліма, пра што сведчаць дакументы з гістарычнага архіва Корфу. Цяпер па благаславенні мітрапаліта Керкірскага, Паксійскага і Дыяпантыйскіх астравоў Нектарыя яна будзе даступна для пакланення вернікам-беларусам. Святыня была выстаўлена ўчора ў сталічным храме дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Каля 9 гадзін раніцы пачалася цырымонія сустрэчы, а затым прайшла і Боская літургія. Дарэчы, на ўрачыстасці ў храме прысутнічаў і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі Павел, які яшчэ раз павіншаваў беларусаў са святамі і пажадаў ім “быць бліжэй да Бога”.