- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На сайце дзяржаўнай газеты «Советская Белоруссия» ў рубрыцы «Пошта галоўнага рэдактара» з’явіўся ліст ад пенсіянеркі з Паставаў, у якім жанчына расказвала, чаму Беларусі не патрэбны нацыянальны ўніверсітэт. Маўляў, гэтая ўстанова можа стаць цэнтрам нацыяналістаў. — Мы адрэагавалі на гэты ліст, — кажа Алег Трусаў. — Старшыня Таварыства беларускай мовы і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім ужо даслала з гэтай нагоды адказ на дэпутацкім бланку у рэдакцыю газеты Адміністрацыі прэзідэнта і папрасіла яго надрукаваць. Калі адмовяцца гэта зрабіць, мы яго надрукуем самі.