- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дачыненні да саветніка-кансультанта прафсаюза РЭП пачаў дзейнічаць рэжым “дамашняй хіміі”. Як вядома, суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка на 4 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу. Мінскі гарадскі суд пакінуў рашэнне раённага ў сіле. У дачыненні да Ігара Комліка абмежаванні пачалі дзейнічаць 19 снежня, а ў дачыненні да Генадзя Фядыніча – толькі зараз, праз два тыдні пасля таго, як з рэжымам “дамашняй хіміі” азнаёмілі яго прафсаюзнага калегу. “Відаць, спецыяльна вырашылі зрабіць “падарунак” да Калядаў”, – іранічна адзначае Генадзь Фядыніч. “Кожны дзень з 19.00 да 6 гадзін раніцы я павінен знаходзіцца дома, – распавёў Генадзь Фёдаравіч.