- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зміцер Федарук: «Тое, за што мы зараз церпім - абавязкова спраўдзіцца» Напярэдадні афіцыйнага візіту прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла не санкцыянаваная ўладамі акцыя "За незалежную Беларусь!". Удзел у акцыі, якая была жорстка разагнана супрацоўнікамі міліцыі, узялі некалькі дзесяткаў чалавек. 3 Кастрычніцкай плошчы людзей выціснулі ў сквер Янкі Купалы. I ўжо там, на прыступках, якія вядуць да Свіслачы, быў моцна збіты актывіст незарэгістраванага руху "Малады фронт" Зміцер Федарук. Спецназаўцы павалілі хлопца на зямлю, збівалі рукамі і нагамі, пакуль ён не страціў прытомнасць... Машына "хуткай дапамогі", якую выклікалі сябры Федарука, прывезла хлопца ў 9-ю клінічную бальніцу Мінска. Толькі там ён прыйшоў у прытомнасць, аднак у першы дзень знаходжання ў шпіталі не мог нават размаўляць. На трэці дзень пасля збіцця Зміцер пайшоў на папраўку. Карэспандэнт "Народнай волі" паразмаўляў з актывістам, каб з першых вуснаў даведацца аб тым, што адбылося. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)