- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганс Ехэн ШМІДТ, кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску: «Я не хачу вельмі хутка развітацца з вашай краінай...» На гэтым тыдні новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску амбасадар Ганс Ехэн Шмідт даў першую прэс-канферэнцыю, падчас якой распавёу пра асноўныя прынцыпы сваёй працы. "Мне вельмі прыемна выконваць функцыю кіраўніка місіі АБСЕ ў Мінску, - з чароўнай усмешкай сказаў амбасадар Шмідт. - Тым больш што я не першы немец, які займае гэтую пасаду. Для мяне гэта вялікі гонар. Я задаволены, што магу працаваць над умацаваннем адносін паміж АБСЕ і Беларуссю. Мне было прыемна ў снежні пазнаёміцца з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Беларусі, сустрэцца з міністрам Сяргеем Мартынавым і яго намеснікам Валерыем Варанецкім. Падчас сустрэчы, якая адбылася ў міністэрстве, ваш міністр і ягоны намеснік настойвалі на тым, што існуе вялікая цікавасць з боку Беларусі актыўна дзейнічаць у рамках АБСЕ. Міністр таксама сказаў, што ў гэтым годзе я павінен буду адказаць на некаторыя выклікі. Ён спадзяецца, што паспяхова. Я таксама. Бо не хачу хутка развітацца з вашай краінай.