- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Футбольнае мінскае “Дынама”, гаспадаром якога з’яўляецца Юрый Чыж, працуе ў штатным рэжыме і рыхтуецца да адкрыцця чэмпіянату, які стартуе 2 красавіка. Футбалісты ў кулуарах абмяркоўваюць тэму затрымання бізнесмена, але адкрыта з гэтай нагоды выказвацца не хочуць. Маўляў, мы – спартсмены, наша справа – гуляць. Генеральны дырэктар “Дынама” Алім Сялімаў дадае, што каманда правяла два добрыя зборы, задачы на сезон пастаўлены, і іх ніхто не адмяняў. “Бюджэт клуба на сезон быў складзены і зацверджаны яшчэ да затрымання Чыжа, таму тут ніякіх складанасцяў не павінна быць, – паведаміла мне крыніца, набліжаная да кіраўніцтва “Дынама”. – Хіба толькі сітуацыя ўскладніцца, і праблемы могуць узнікнуць пазней”.