- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння, 15 сакавіка, спаўняецца 25 гадоў з дня прыняцця першай Канстытуцыі незалежнай Рэспублікі Беларусь. У многіх краінах адпаведная дата адзначаецца як вялікае дзяржаўнае свята. У нас, на жаль, такога няма. Хоць у гэты знамянальны дзень трэба было б спаўна аддаць даніну павагі дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, якія рэальна былі абраны народам і якія прынялі не толькі Канстытуцыю, але і велізарную колькасць другіх важнейшых у гістарычным плане дакументаў. Нельга не заўважыць і тое, што працавалі яны ў надзвычай няпростых умовах, можна сказаць, на стыку дзвюх эпох, калі падзеі мяняліся не па днях, а па гадзінах. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га склікання пачаў сваю работу ў 1990-м і закончыў у 1995 годзе. На яго рахунку 404 законы і 1300 пастаноў. На працягу чатырох гадоў вялася напружаная праца па падрыхтоўцы Канстытуцыі. На працягу чатырох гадоў вялася напружаная праца па падрыхтоўцы Канстытуцыі.