- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінскі завод халадзільнікаў ”Атлант” – чарговае беларускае прадпрыемства, якое пераходзіць на чатырохдзённы рэжым працы. – З 23 сакавіка панядзелкі на нашым заводзе будуць выхаднымі, – патэлефанаваў у рэдакцыю Васіль Іванавіч (ва ўсялякім разе так ён прадставіўся). – Напішыце ў газеце, што наш завод заваліўся. Спачатку заробкі зменшыліся, а зараз вось і работы няма. І што самае непрыемнае – ніхто не ведае, што нас чакае ў будучым. Тое, што сёння многія беларускія прадпрыемствы апынуліся ў складаным эканамічным становішчы і вымушаны скарачаць працоўныя тыдні альбо адпраўляць рабочых у адпачынак за свой кошт, стала амаль што звычайнай справай. У студзені на чатырохдзёнцы быў гродзенскі завод “Хімвалакно”. У розны час паведамлялася пра скарочаны працоўны тыдзень на МАЗе, “Гарызонце”, “Гомсельмашы” і г.д.