- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не так даўно з’явілася паведамленне, што ў гіпермаркетах ProStore назіраюцца перабоі з таварамі. Маўляў, у адзін дзень не было ялавічыны, меншы, чым звычайна, асартымент сыроў і вяндліны. Пра змяншэнне асартыменту сведчылі таксама паліцы, запоўненыя аднолькавымі таварамі: аўсянкай альбо газіраванымі напіткамі. “Паводле некаторай інфармацыі, Юрый Чыж выстаўляў сетку гіпермаркетаў ProStore на продаж, але пакупнікоў так і не знайшлося, – распавялі мне людзі, якія ведаюць гэтую “кухню”. – І ў магазінах насамрэч былі невялікія перабоі з прадукцыяй, бо, кажуць, не маглі расплаціцца з пастаўшчыкамі. А апошнія вырашылі вытрымаць паўзу”. Шараговыя супрацоўнікі аднаго са сталічных гіпермаркетаў ProStore таксама не вельмі задаволены тым, як ідуць справы ў іх магазіне.