- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярод друкаваных незалежных газет «Народная Воля» лічыцца лідарам. Разавы тыраж – больш за 23.000 экзэмпляраў. Але гэтага недастаткова для бесперабойнага выхаду выдання ў другім квартале – выраслі тарыфы на паліграфічныя паслугі, падскочылі цэны на паперу, транспартныя і іншыя расходы. Выйсце адно – павялічыць кола падпісчыкаў на 2000 чалавек. Сёння мы звяртаемся да Вас, пастаянных нашых чытачоў і прыхільнікаў. Менавіта Вы можаце зрабіць сур’ёзны ўнёсак у рэкламу «Народнай Волі», пашырэнне яе аўдыторыі. Звярніцеся, калі ласка, да сваіх сяброў, сваякоў, суседзяў, саслужыўцаў, выклічце ў іх цікавасць да нашай газеты, настойліва парайце ім аператыўна падпісацца на «Народную Волю». Заўважым, кошт месячнай падпіскі на «Народную Волю» – 7 рублёў 20 капеек. Індывідуальны індэкс – 63222. Каб атрымліваць газету з 1 красавіка, неабходна аформіць падпіску да 27 сакавіка.