- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жанчына супраць генерала 21 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачнецца судовы працэс па іску сябра Сойма Партыі БНФ Валянціны Свяцкай да былога міністра ўнутраных спраў генерала Юрыя Сівакова. Жанчына патрабуе спагнаць з міліцэйскага генерала 60 мільёнаў рублёў за маральныя страты, нанесеныя публікацыяй Юрыя Сівакова "Прагонар". Яшчэ ў верасні 2006 года Валянціна Свяцкая накіравала ў суд Фрунзенскага раёна Мінска іск аб абароне гонару і годнасці да Юрыя Сівакова і Беларускай асацыяцыі ветэранаў спецпадраздзяленняў войскаў МУС "Гонар", якую генерал узначальваў. Артыкул Юрыя Сівакова "Пра гонар", апублікаваны ў чацвёртым нумары часопіса "Спецназ", Валянціна Свяцкая расцаніла як абразу гонару і годнасці. Юрый Сівакоў цытуе кодэкс нямецкага афіцэра, напісанага Адольфам Гітлерам. "Пры ўсёй адыёзнасці гэтай асобы над многімі пастулатамі, якія ён дэкларуе, ёсць сэнс задумацца", - пішпа Ю.Сівакоў. Ад моманту падачы іску да прыняцця яго да разгляду прайшло роўна шэсць месяцаў. Напачатку суд Фрунзенскага раёна адмаўляўся прымаць іск да разгляду па самых розных прычынах: то няправільна аформленыя дакументы, то не ўплачана 100% пошліны (хаця спачатку плаціцца 50% і 50% - перад пачаткам працэсу), то адсутнічае адрас пастаяннага месца жыхарства адказчыка — Юрыя Сівакова.