- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасол Расіі прадказвае саюзны рэферэндум "Скончацца выбары ў Расіі, мы вернемся да стварэння Канстытуцыйнага акта. У кіраўніцтва Расіі і Беларусі няма альтэрнатыўных шляхоў, як нарошчваць супрацоўніцтва. Гэтую працу трэба актывізаваць ", - заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў падчас апошняй прэс-канферэнцыі. Пасол Сурыкаў лічыць, што галоўнай задачай Канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы, які не могуць прыняць ужо доўгія гады, павінна быць "фарміраванне прававога поля, у якім не будзе магчымым сутыкненне нацыянальных і саюзных структур", перадае "Інтэрфакс". Па словах пасла, усе змяненні ў саюзнай дзяржаве павінны быць праведзены праз нацыянальныя канстытуцыі, каб пазбегнуць сутыкнення або перасячэння саюзных інтарэсаў з нацыянальнымі. Змяненне ж канстытуцыі як у Беларусі, так і ў Расіі, нагадаем, можа быць толькі праз рэферэндум.