- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Арганізатары святкавання Дня Волі ў сталічным Кіеўскім скверы шукаюць фінансы, каб расплаціцца з гарадскімі службамі. – Мы пакуль прыкладна падлічылі ўсе выдаткі на Дзень Волі, сума склала ад 12 да 13 тысяч рублёў, – распавёў «Народнай Волі» старшыня руху «За Свабоду» Юрась ГУБАРЭВІЧ. – Сюды ўваходзіць аплата работы міліцэйскіх службаў, падрыхтоўка сцэны, работа музыкальных гуртоў, лагістыка і іншае. Хаця канчатковы рахунак яшчэ не выстаўлены ні ад міліцыі, ні ад «Зелянбуду»… – Неабходную суму, наколькі я зразумеў, напярэдадні вы не сабралі? – На розных пляцоўках было сумарна сабрана каля 6 тысяч рублёў, таму амаль столькі ж давядзецца яшчэ знайсці. Зараз мы працягваем збор сродкаў праз розныя пляцоўкі і просім падтрымаць нас, калі гэта магчыма. – У гэтым годзе пачала дзейнічаць Пастанова Савета міністраў Беларусі №49, якая рэгламентуе аплату правядзення масавых мерапрыемстваў, арганізатарамі якіх з’яўляюцца прафсаюзы, палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні…