- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
I яны горача абняліся (Фрагмент размовы дэпутата Думы з дэпутатам Палаты) - Ну вось, дзякаваць Богу, мы зноў адзін на адзін, без лішніх вачэй і вушэй, і можам, пры поўным узаемным даверы; яшчэ раз узгадніць наш стратэгічны курс і стратэгічную мэту, каб тое, што робім, спакойна рабіць далей, - да пераможнага канца. Тое, што вы на вачах свету і наіўнай апазіцыі, нібы пакрыўджаныя і абражаныя, раскрычаліся, забегалі-замітусіліся, - гэта выдатна. Прьі нашай жалезнай дамоўленасці гэта не страшна. Крычыце яшчэ галасней і з прыкладаннем рукі да сэрца. Каб свет паверыў у ваша абурэнне, у вашу злосць, у вашы пагрозы Гульню гэту мы з вамі прыдумалі здорава. Вы згодны? - Што за пытанне! Разам жа распрацоўвалі ідэю. - За гэтым штодзённым крыкам-лямантам пра газ і нафту, за гэтай тэатральнай вайной з Расіяй, у натуральным страху перад невясёлай перспектывай холаду і голаду, беларускія людзі зусім ніяк нё думаюць пра галоўнае — пра захаванне сваёй беларускай душы, гэта значыць, сваёй роднай мовы. "Ды чорт і з ёю, з гэнаю душой! Дзяцей карміць трэба, а не пра душу думаць!" Нейкі час яшчэ давядзецца нам у гэту гульню пагуляць. Мы - будзем браць болын за газ і нафту, вы - за транспарціроўку газу і нафты праз Беларусь, за размяшчэнне нашых ракетных войск у Беларусі, за атручванне зямлі адюдамі іх дзейнасці. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)