- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзеянні праваахоўных структур 25 сакавіка былі абсалютна адэкватнымі, гаворыцца ў каментарыі прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка на заявы Еўрасаюза, ЗША і заходніх палітыкаў пра падзеі ў Беларусі 25 сакавіка. «Хачу адзначыць, што права грамадзян на мірныя сходы і свабоднае выказванне меркавання замацавана ў Канстытуцыі нашай краіны. Аднак ключавое слова тут – «мірныя». Калі ж да месца мерапрыемства падвозяць «кактэйлі Молатава», падганяюць аўтамабілі са зброяй, падключаюць анархістаў, то назваць такую акцыю «мірнай» язык не паварочваецца», – сказаў Мірончык.