- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ён адзначыў, што акцыя ў Мінску 25 сакавіка была несанкцыянаванай. «Удзел у несанкцыянаваных акцыях цягне канкрэтныя наступствы ў любой краіне свету. І што «нееўрапейскага» змаглі разгледзець у дзеяннях нашых праваахоўных органаў заходнія палітыкі? У Мінску разганялі дэманстрантаў вадамётамі? Можа быць, распылялі газ? Не. І, дзякуй богу, абышлося без ахвяр, – сказаў Мірончык. – Дзеянні праваахоўных структур былі абсалютна адэкватнымі. І калі быць паслядоўнымі, то тады еўрапейскім інстытутам і палітыкам трэба выказваць «занепакоенасць» і шматлікімі затрыманнямі напярэдадні святкавання юбілею Рымскага дагавора 25 сакавіка, актыўным выкарыстаннем пры разгоне дэманстрацый у еўрапейскіх сталіцах вадамётаў, газу і іншых спецсродкаў».