- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сённяшні нумар «Народнай Волі» – першы ў другім квартале 2019 года. І многія з Вас, шаноўныя сябры, звярнулі ўвагу на яго тыраж. А ён, як бачыце, падняўся толькі на пару дзясяткаў экзэмпляраў. Сумаваць ці радавацца? Нават не ведаем, што і сказаць. Хутчэй за ўсё, хто-ніхто ўжо з’ехаў на лецішча і часова спыніў падпіску, хоць мы не раз падказвалі варыянты, якія дазваляюць не парываць сувязі з «Народнай Воляй» і ў летні час. Рэдакцыя слёзна прасіла даўніх прыхільнікаў газеты актыўна прапагандаваць яе сярод сваіх сваякоў, саслужыўцаў, сяброў, суседзяў – з тым каб у шэрагі падпісчыкаў улілося прыкладна 2000 новых асоб, што дазволіла б умацаваць фінансавае становішча рэдакцыі. Пакуль мы не маем дакладных лічбаў, але з улікам таго, што тыраж, можна сказаць, не вырас, праблема па-ранейшаму застаецца актуальнай. Нас непакоіць такая акалічнасць: калі ў гарадах «Народную Волю» можна яшчэ набыць у шапіках, то жыхары аддаленых вёсак, аграгарадкоў такой магчымасці не маюць.