- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Беларуская мова павінна аб'ядноўваць, а не наадварот» У мінулых нумарах "Народнай волі" палітолаг Уладзімір Падгол выступіў з прапановай аб правядзенні 25 сакавіка - у дзень 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі - агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гэткім чынам Падгол прапануе адзначыць слынную гістарычную дату. Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, каб па ўсіх куточках Беларусі 25 сакавіка ўсе жадаючыя напісалі дыктоўку. Ініцыятыва, выказаная Уладзімірам Падголам, ужо атрымала рэзананс. Сваё меркаванне на гэты конт выказаў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч: - Сама тэма, паднятая Падголам, вельмі актуальная. Такая акцыя стала б вялікай падтрымкай беларускай мове. Натуральна, што без існавання мовы тытульнай нацыі праблематычнае само існаванне нацыі. Тым больш у нашай сітуацыі, калі бальшыня людзей у побытавым жыцці не размаўляюць па-беларуску і сцвярджаюць, што няма элементаў прэстыжнасці мовы. 3 другога боку, калі б апазіцыя прыйшла да ўлады, то пытанне гэта, безумоўна, паўстала б. Для таго, каб мова стала прэстыжнай, яна павінна стаць дзяржаўнай мовай чыноўнікаў, палітыкаў. Карацей, яна павінна стаць публічнай. Гэтак зараз ёсць ва Украіне.