- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З ранку 4 красавіка мемарыяльнае ўрочышча было ачэплена. У журналістаў, якія першымі прыбылі на месца разгорнутых работ па дэмантажы крыжоў па перыметры Курапатаў, наблізіцца да працуючых, як і да начальнікаў, якія кіравалі ўсім працэсам, не было магчымасці. Дырэктар Бараўлянскага спецыяльнага лясгаса Аляксандр Мірановіч збег ад прэсы і не стаў тлумачыць сітуацыю дэпутату Палаты прадстаўнікоў Ганне Канапацкай, накіраваўшы яе ў прэс-цэнтр Міністэрства лясной гаспадаркі. Паказаць дакументы, якія дазваляюць праводзіць тыя ці іншыя работы па добраўпарадкаванні мемарыяльнай тэрыторыі, спадар Мірановіч адмовіўся. Праўда, інфармацыйнаму агенцтву “БЕЛТА” ён патлумачыў, што “ў Курапатах праходзяць планавыя работы…” Крыжы, якія былі вырваны з зямлі кранамі, пагрузілі на машыны з авешанымі нумарнымі знакамі і павезлі ў невядомым накірунку.