- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У галіне навукі і тэхнікі Дзяржаўная прэмія прысуджана за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых супрацоўнікам 9-й Гарадской клінічнай бальніцы і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія» Алегу Румо, Юрыю Астроўскаму, Аляксандру Дзядзько, Алегу Калачыку, Аляксею Шчэрбу, Андрэю Валенцюкевічу. За распрацоўку і арганізацыю прамысловай вытворчасці экспартна арыентаваных мікраэлектронных вырабаў двайнога і спецыяльнага прызначэння на аснове стварэння сучасных метадаў праектавання, паўправадніковых тэхналогій і высокадакладнага аналітычнага і зборачнага абсталявання прэміі ўдастоены супрацоўнікі ААТ «Інтэграл» Віталь Саладуха і Сяргей Шведаў, ААТ «Планар» – Валерый Зайцаў і Генадзь Кавальчук, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – Сяргей Грабчыкаў і Сяргей Чыжык.