- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ацвакату Казуліна вынесена другое папярэджанне Пасля трэцяга Ігара Рынкевіча могуць пазбавіць адвакацкай ліцэнзіі Другое дысцыплінарнае спагнанне аборонцу экс-кандыдата ў прэзідэнты вынеслі на прэзідыуме Мінскай абласной калегіі адвакатаў, якая адбылася 15 лютага. 13 лютага Ігар Рынкевіч як грамадскі прадстаўнік Казуліна прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, якую праводзіла жонка асуджанага паштыка Ірына Казуліна і іншыя грамадскія дзеячы - ініцыятары грамадзянскай кампаніі "Беларусь - у Савет Еўропы" (дадзеную ініцыятыву падтрымаў А.Казулін). Сувязь, як кажуць, прагледжваецца. Першы раз Рынкевіча пакаралі за парушэнне дысцыпліны яшчэ ў красавіку мінулага года. Спагнанне ён атрымаў па выніках працяглай праверкі яго адвакацкага справаводства за 2005 год - пачатак 2006 года. Калі б мінуў год, то ў красавіку 2007-га першае пакаранне з Рынкевіча аўтаматычна знялося б. Аднак 15 лютага да той вымовы далучылася яшчэ адна. I цяпер, калі абаронцу экс-кандыдата ў прэзідэнтьі дысцыплінарна пакараюць яшчэ раз, гэта будзе азначаць адно - І.Рынкевіча могуць пазбавіць адвакацкай ліцэнзіі. Аляксандр Казулін выказаў сваё меркаванне наконт двух вымоваў свайму абаронцы. 16 лютага ў калоніі "Віцьба-3" адбылася іх чарговая сустрэча. Казулін лічыць, што працоўныя праблемы ўзніклі ў Рынкевіча толькі з-за таго, што ён абараняе яго - канкурэнта Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. У студзені 2007 года Міністэрства юстыцыі запатрабавала ў адваката пісьмовага тлумачэння, на якой падставе ён мае стасушсі з журналістамі.