- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я не памерла, я адыходжу, каб жыць. Жывіце i вы Ірыну Казуліну, якая памерла ў мінулую суботу, пахавалі ў сераду, 27 лютага, на могілках, што побач з вёскай Тарасава Мінскага раёна. Труну з целам нябожчыцы прывезлі ў касцёл Святых Алены i Сымона яшчэ ў аўторак у 20 гадзін вечара. Грамадзянская паніхіда доўжылася да 12 гадзін серады. Увесь час, што быў адчынены касцёл, людзі ішлі развітацца з Ірынай Казулінай. Старыя i маладыя, знакамітыя i простыя людзі, выкладчыкі i былыя выпускнікі БДУ, іншых навучальных устаноў, прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій, дэмакратычных аб'яднанняў. Каб развітацца з прыгожай мужнай жанчынай, многія прыехалі з самых аддаленых раёнаў. Нельга падлічыць, колькі тысяч беларусаў аддалі даніну павагі i любое! ірыне іванаўне. Спачуванні сям'і выказалі кіраўнікі многіх дыпламатычных місій, акрэдытаваныя ў Беларусі. Ля нябожчыцы была ўся сям'я - Аляксандр Уладзіслававіч, дочкі Вольга i Юля, бацькі i малодшы брат ірыны іванаўны, бацькі Аляксандра Уладзіслававіча, родныя, сябры. Людзі неслі безліч кветак: ружы, гваздзікі, хрызантэмы. Храм запаўнялі вянкі ад родных, знаёмых, шматлікіх арганізацый...