- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чыноўнік пракаменціраваў некаторыя вынікі перамоў беларускага і расійскага прэзідэнтаў у Санкт-Пецярбургу 3 красавіка. Так, паводле яго інфармацыі, пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна будзе зноў адкрыта крэдытаванне па лініі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. “Трэці, чацвёрты траншы, кожны па 300 мільёнаў долараў – разам гэта 600 мільёнаў у год паступіць у Беларусь на вельмі выгадных умовах, у добрыя тэрміны, па нізкіх стаўках і гэтак далей. Таксама было дадзена даручэнне яшчэ дадаткова каля 1 мільярд долараў крэдыту таксама на добрых умовах выдзеліць”, – сказаў Уладзімір Сямашка.