- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Арганізатары мерапрыемстваў на Дзень Волі ў сталічным Кіеўскім скверы чакаюць адказу ад ГУУС Мінгарвыканкама. Як вядома, арганізатары святкавання Дня Волі ў Мінску, сярод якіх быў шэраг апазіцыйных партый і арганізацый, прынялі рашэнне адмовіцца ад аплаты паслуг міліцыі. Прэтэнзіі да працы сталічнай міліцыі былі сфармуляваны ў пісьмовай форме, іх аднеслі ў ГУУС Мінгарвыканкама. “У міліцыі нам паказалі акт, у якім пазначана, што мы павінны заплаціць 6385 рублёў (250 базавых велічынь), – кажа сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Вольга Кавалькова, якая і адносіла заяву ў ГУУС Мінгарвыканкама. – Пры гэтым колькасць удзельнікаў акцыі была пазначана, як больш за 1000 чалавек. Праўда, пры гэтым нам не прадаставілі ніякіх аргументаў наконт таго, якім чынам адбываўся падлік. Яны спасылаюцца на тое, што інфармацыю пра колькасць удзельнікаў бралі… з інтэрнэту. Гэта выглядае ўжо зусім смешна, калі мы кажам пра юрыдычныя дамоўныя адносіны”.