- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каляднае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы! "Хрыстос нараджаецца - слаўце!" (Канон Нараджэння Хрыстовага) Так Святая Царква запрашае нас падысці да віфлеемскіх ясляў, пакланіцца Богадзіцяці Хрысту, Які ляжыць у іх, і апяваць Яго разам з ангельскімі сіламі: "Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір!" Падобна да прамудрых валхвоў, і мы, кіраваныя Маці Царквою, здзейснілі наша падарожжа Каляднага посту, каб змірыць сваю волю, ачысціць душу і сумленне і падрыхтаваць сябе да сустрэчы з нованароджаным Сынам Божым. У свой час усе мы прынялі Таінства Святога Хрышчэння, і над кожным з нас заззяла зорка, якая вяцзе чалавека да Бога. Як тады, так і сёння яна зноў прыводзіць нас да Госпада нашага Ісуса Хрыста. I да гэтага часу ад купелі Хрышчэння дзівоснае святло гэтай зоркі азарае ўсе шляхі нашага жыцця. Пра Крыніцу гэтага ззяння гаворыць у пачатку свайго Евангелля апостал Іаан Багаслоў: "Было Святло ісціннае, Якое прасвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у свет" (Ін. 1: 9). У гэтае святло быў апрануты першаствораны чалавек да грэхападзення; гэтае святло ўказала мудрацам шлях да Нованароджанага Богадзі-цяці; гэтае святло было яўлена ў Праабражэнні Гасподнш на гары Фавор, а потым яно заззяла з гробу Уваскрэслага Хрыста.