- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На днях мы ў чарговы раз аддалі паперы на рэгістрацыю назвы ўніверсітэта. Першую не зарэгістравалі, бо аказалася, што фірма з такой назвай ужо існуе. Яна, дарэчы, займаецца вырабам надмагільных помнікаў. Мы выйшлі на кіраўніцтва фірмы і папрасілі, каб яны далі нам дазвол на карыстанне гэтай назвай. Тыя спачатку абяцалі пайсці нам насустрач, а затым адмовіліся. Не выключаю, што ім падказалі так зрабіць. Але ў любым выпадку на не заставался нічога іншага, як выбраць яшчэ тры варыянты назвы ўніверсітэта і падаць іх на рэгістрацыю.