- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ну не дзеля таго ж намячаецца чарговае нятаннае мерапрыемства, каб піярыць праўладных кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў, што чакаюцца ў верасні (злыя языкі кажуць, што новы яе склад і так даўно зацверджаны). Не атрымаецца і адрапартаваць пра дасягненні мінулай пяцігодкі (2011–2015 гады), бо яе з трэскам правалілі. Дастаткова згадаць, што планавалася давесці сярэдні заробак да тысячы долараў, а ён цяпер блізу трохсот. Новая ж пяцігодка пачалася яшчэ горай: працягвае падаць валавы ўнутраны прадукт, валіцца экспарт, адмыслоўцы прагназуюць зацяжную рэцэсію.