- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радавацца тут няма чаму, – упэўнены эканаміст Леанід Заіка. – У снежні мы павінны былі Расіі за газ 350 мільёнаў долараў, а цяпер ужо – 720 мільёнаў. Тры месяцы мы надзімалі шчокі, а даўгі раслі. І зараз расіяне даюць нам грошы ў выглядзе крэдыту, які мы павінны будзем аддаваць. Нехта, напэўна, думае, што гэта халва. А гэта не халва. На самай справе Крэмль падтрымаў не беларусаў, а Аляксандра Лукашэнку, каб ён падоўжыў сваё шэсце з крыштальным сасудам у руках, як ён некалі вобразна назваў Беларусь.