- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вядома, 25сакавіка дзень абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі - Дзень Волі. Звычайна дэмакратычная грамадскасць адзначае гэтую дату шэрагам масавых акцый. Аб тым, што яны адбудуцца і сёлета, заявілі некаторыя апазіцыйныя палітыкі. Але што для гэтага ўжо зроблена, як ідзе падрыхтоўка? Чамусьці ніякай інфармацыі на гэты конт няма. А можа, гэта мы, у рэдакцыі, не ведаем, а людзі ведаюць? Карэспандэнт "Народнай волі" выйшаў на вуліцы Мінска з пытаннем: Ці ведаеце вы, што будзе 25 сакавіка? Дзіяна ПАЎЛАВЕЦ, пенсінерка: - Так, я ведаю, што 25 сакавіка ўсе сумленныя грамадзяне Беларусі адзначаць Дзень Волі. На мой погляд, гэта самае галоўнае свята, якое ёсць у нашага народа. Шкада, канечне, што не ўсе пра гэта здагадваюцца. Дарэчы, здзіўляе і той факт, што зараз, за месяц да гэтай урачыстай даты, ніякай канкрэтнай інфармацыі няма. Дзіўна, што маўчаць лідэры нашай апазіцыі. Трэба ж падрыхтаваць людзей, арганізаваць. Як я разумею, з арганізацыяй людзей у нашай апазіцыі праблемы. Што яскрава пацвердзіла і мінулагодняя вясна, калі дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на Плошчу... Пастаялі-пастаялі і разышліся. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)