- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«У Беларусі я не адчуваю сябе ў бяспецы» Намеснік галоўнага рэдактара зачыненай уладамі недзяржаўнай газеты "Згода" Аляксандр Здзвіжкоў, які быў асуджаны на тры з паловай гады за перадрукоўку ў газеце карыкатур на прарока Мухамеда, стаў яшчэ адным палітзняволеным, якога на мінулым тыдні вызвалілі беларускія ўлады. Фармальна прыгавор быў зменены ў сувязі са змякчаючымі абставінамі - цяжкім станам здароўя яго маці. Праз некалькі дзён пасля вызвалення Здзвіжкоў сустрэўся з журналістамі і расказаў пра акалічнасці сваёй крымінальнай справы, пра ўмовы ўтрымання ў зняволенні і пра далейшыя планы. - Спачатку я хачу папрасіць у вас прабачэння за тое, што не з'явіўся перад брамай турмы на Валадарскага пасля свайго вызвалення, - сказаў Здзвіжкоў. - Я меркаваў, што супраць мяне можа быць учынена правакацыя. Вы ведаеце, у Беларусі існуе такая практыка, калі чалавеку выдаецца на рукі даведка аб вызваленні, а літаральна ля турэмнай брамы супраць яго ўчыняецца правакацыя, і яго зноў вядуць да следчага. Я проста перастрахаваўся.