- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Днямі суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў экстрэмісцкай літаратурай кнігу Зянона Пазьняка «Добрая фатаграфія», а таксама напісаную Зянонам Пазьняком і Валерыем Буйвалам кнігу «Абарона Курапатаў. Народны мемарыял». Нагадаем, што кнігі мытнікі забралі на беларуска-польскай мяжы ў адказнага сакратара Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі – БНФ Алеся Чахольскага 27 верасня мінулага года. Кнігі ён набыў у адной з варшаўскіх кнігарань – там яны прадаюцца свабодна. Экспертная камісія Брэсцкай вобласці па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі знайшла ў гэтых кнігах прыкметы праяў экстрэмізму.