- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Удзел у цырымоніі брала намеснік генеральнага сакратара ААН Хелен Кларк, якая прыбыла ў Мінск 24 красавіка, а таксама Часовы Павераны ў Справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд. «Мы павінны глядзець адзін на аднаго не праз прыцэлы зброі, а павінны размаўляць, мець адкрыты дыялог, – цытуе БелаПАН Макея. – Так, дыялог можа быць цяжкім, але мы павінны шукаць кампрамісныя рашэнні тых складаных пытанняў, якія здаюцца непераадольнымі». На яго думку, Беларусь і ЗША цяпер якраз знаходзяцца на этапе «паступальнага пашырэння пазітыўнай атмасферы ў адносінах». «Я перакананы, што гэта працягнецца. У абодвух бакоў ёсць гатоўнасць да поўнай нармалізацыі нашых адносін. Мы маленькая краіна, і мы разумеем, якую ролю іграюць ЗША ў свеце». Скот Роланд, адказваючы на пытанне аб магчымасці вяртання ў Мінск пасла ЗША, адзначыў: «Гэта, вядома, было б вельмі добрым крокам наперад. Я спадзяюся, што сёлета гэта можа быць тэмай для абмеркаванняў з Міністэрствам замежных спраў Беларусі».