- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хлопец узлез на кран на стадыёне “Дынама”, дзе зараз праходзіць рэканструкцыя, каля 14.00. Разам з ім наверсе застаўся і кранаўшчык. Паводле папярэдніх звестак, малады чалавек такім чынам вырашыў прыцягнуць увагу да сваёй праблемы. Ён аддзелачнік, прыехаў у Мінск з Віцебскай вобласці, па месцы работы яму некалькі месяцаў не выплачвалі заробак. На месцы здарэння дзяжурылі супрацоўнікі МНС, “хуткай дапамогі” і міліцыі. Апошнія ад любых каментарыяў адмаўляліся: маўляў, ідуць перамовы.