- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Яны адразу пачалі патрабаваць, каб я распавядаў ім нешта пра “справу патрыётаў”. Я адмовіўся, – расказаў С.Пальчэўскі пра часы, праведзеныя ў СІЗА КДБ. – Тады мяне пачалі шантажыраваць. Мне была выказана пагроза крымінальнага пераследу і дадатковага тэрміну за ДТЗ з маім удзелам. Справа ў тым, што сёлета ў лютым я, знаходзячыся за стырном, збіў на пешаходным пераходзе жанчыну. Дзякуй Богу, ДТЗ абышлося без пераломаў, але пашкоджанні здароўю кваліфікаваны як менш цяжкія, і за гэта пры жаданні пацярпелай можа быць заведзена крымінальная справа».