- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Катэдж Уцюрына ў Драздах-2 апячатаны. Як паведамілі «Нашай Ніве» вартыя даверу крыніцы, высокапастаўлены сілавік быў затрыманы тыдзень таму. Дэталі пакуль невядомыя, крыніцы кажуць пра хабар. Уцюрын – адзін з самых адданых лукашэнкаўскіх гвардзейцаў. Некалі яшчэ ягоны бацька ўзначальваў элітную часць унутраных войскаў 3214, а сам Андрэй пайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта ў 1995-м і даслужыўся да начальніка ў гэтым ведамстве, да якога ў Лукашэнкі самы вялікі давер. Андрэй Уцюрын нарадзіўся ў 1971 годзе ў Пензе. У 1992-м скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расіі, а ў 2002-м – Акадэмію МУС Беларусі. З 1995 года – у службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме». Кіраўнік Службы аховы ад 2007 года. З 2014-га – намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі.