- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэм'ер Сяргей Сідорскі даручыў віцэ-прэм'еру Андрэю Кабякову фактычна ўвесці цэнзуру на эканамічную інфармацыю Як стала вядома "Народнай волі", па дзяржаўных органах разасланы ліст для службовага карыстання, у якім жорстка рэгламентаваны правілы зносін афіцыйных асоб з прадстаўнікамі друкаваных выданняу, і ў першую чаргу недзяржаўных, якія спецыялізуюцца на асвятленні эканамічнай тэматыкі. Цяпер не так проста будзе ўзяць інтэрв'ю ў таго ці іншага чыноўніка. Як і папрасіць напісаць артыкул. Калі некаму падасца, што інфармацыя неаб'ектыўная ці некарэктная, то карай можа стаць нават вызваленне чыноўніка ад займаемай пасады. Дадзена даручэнне весці маніторынг усіх публікацый па эканамічнай тэматыцы, і міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч павінен узяць пад асабісты кантроль лёс тых СМІ і рэдактараў, якія дапусцілі "непатрэбныя й публікацыі. Відавочна мара ўлады - каб СМІ публікавалі толькі афіцыйныя паведамленні прэс-служб і ніякіх дадатковых пытанняў не задавалі. Наколькі ж нестабільная сітуацыя ў эканоміцы, калі ўлады асцерагаюцца, што нават афіцыйныя асобы могуць сказаць журналістам нешта не тое! (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)