- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні ў судовых спрэчках пракурор Аляксандр Мірончык прасіў суд пакараць Тараса Аватарава зняволеннем на 5 гадоў без канфіскацыі маёмасці. Адвакат Крысціна Марчук прасіла суд апраўдаць Аватарава, бо лічыць, што яго віна ў судзе не была даведзена. Пасля прысуду Аватараў спрабаваў зрабіць заяву. Ён паспеў толькі сказаць, што супрацоўнікі Следчага камітэта парушалі яго правы, але не скончыў фразу, бо міліцыянты запатрабавалі «ачысціць залу». На пытанне Радыё Свабода, ці будзе ён абскарджваць прысуд, Тарас Аватараў крыкнуў: «Вядома!»