- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Амерыканцы будуць верьшь не словам, а рэальным крокам Беларуская апазіцыя ажыццявіла працяглы па часе (з 25 лютага па 4 сакавіка) і насычаны па змесце візіт у Вашынгтон. Дэлегацыя АДС прэзентавала палітычнай эліце ЗША і амерыканскаму грамадству новую стратэгію. Пра гэта паведамілі лідэры Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і старшыня АГП Анатоль Лябедзька 5 сакавіка, падсумоўваючы вынікі паездкі ў ЗША. Разам са старшынёй Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам, жонкай старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірынай Казулінай і кіраўніком працоўнай групы Асамблеі нетыкі наведалі Злучаныя Штаты Амерыкі. "Тое, што мы зрабілі ў Злучаных Штатах, - насамрэч прамы абавязак урада і Міністэрства замежных спраў. Мы лабіравалі прыняцце чагосьці кшталту плана Маршала для постлукашэнкаўскай Беларусі. Гаворка ідзе пра поўнамаштабнае супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, адукацыі, навукі. Сёння патрэбна падтрымка і спадарожнікаваму тэлеканалу для Беларусі, каб прарываць інфармацыйную блакаду. Фактычна вырашана, что ў Іангрэсе пройдуць слуханні па двух пытаннях: аб палітзняволеных і зніклых палітыках на Беларусі. Ёсць перакананне, што да канца года такія слуханні пройдуць", - падкрэсліў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)