- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачатак халоднай вайны? Паміж ЗША і Беларуссю грымнуў дыпламатычны скандал. Сваімі каранямі гэты скандал, магчыма, бярэ пачатак яшчэ ад 2006 года, калі прэзідэнт ЗША Джордж Буш выдаў указ аб фінансавых санкцыях у адносінах да дзесяці беларускіх чыноўнікаў, якія мелі дачыненне да парушэнняў правоў чалавека і "тармажэння" дэмакратычных працэсаў. У лістападзе 2007 года Міністэрства фінансаў замарозіла ўсе банкаўскія рахункі "Белнафтахіма", якія знаходзіліся пад юрысдыкцыяй ЗША. Рахункі не абавязкова маглі знаходзіцца ў Штатах, але і ў краінах Балтыі, Германіі, Расіі, Кітаі... А днямі на сайце Мінфіна ЗША быў надрукаваны дакумент, у якім нагадвалася, што суб'екты ЗША не могуць працаваць не толькі з "Белнафтахімам", але і з шэрагам іншых кампаній, да якіх беларускі канцэрн мае дачыненне. Рэакцыя афіцыйнага Мінска была амаль імгненная. Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай: "...Беларускі бок заяўляе, што крокі ў адказ Беларусі будуць мець жорсткі характар. Аб змесце гэтых крокаў амерыканскі бок быў раней пастаўлены ў вядомасць намі ў папярэднім парадку. Адным з такіх крокаў з'яўляецца адкліканне ў Мінск для кансультацый пасла Рэспублікі Беларусь у ЗША Міхаіла Хвастова. Адначасова ўрад Рэспублікі Беларусь настойліва прапаноўвае паслу Злучаных Штатаў Карэн Сцюарт пакінуць нашу краіну з той жа мэтай.