- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Былы намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Антон Глаўніцкі прызнаны вінаватым у злоўжыванні ўладай і атрыманні хабару. Ён прыгавораны да 7,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. Абвінавачаным па справе таксама праходзіў былы намеснік старшыні Траццякоўскага сельскага выканаўчага камітэта Лідскага раёна Сяргей Мікулко. Суд прысудзіў яго да 5,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. Абодва чыноўнікі з красавіка 2013-га па сакавік 2015 года падшуквалі грамадзян, якія жадаюць выехаць у краіны Заходняй Еўропы, і, выкарыстоўваючы службовае становішча, аказвалі ім садзейнічанне ў атрыманні шэнгенскіх віз.