- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бацькоўскім камітэтам забаронена збіраць грошы на забеспячэнне дзейнасці дзіцячых садоў і школ. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі ад 28 снежня 2016 года нумар 126, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. Змяненні ўнесены ў палажэнні аб бацькоўскіх камітэтах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дашкольнай адукацыі і спецыяльных агульнаадукацыйных школ (спецыяльных агульнаадукацыйных школ-інтэрнатаў), дапаможных школ (дапаможных школ-інтэрнатаў), цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.