- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паўстанцаў 1863 года вешалі і расстрэльвалі публічна, а хавалі таемна. Публічна, на плошчах – каб застрашыць жывых, таемна, у недаступных месцах – каб ніхто не мог пакланіцца магілам герояў. 128 пакараных смерцю, і – ні надмагільнага крыжа, ні курганка, закопвалі, як жывёлу. Мала таго, карнікі залівалі магільныя ямы гашанай вапнай, каб і парэшткі растварыліся, каб немагчыма было па нейкіх прыкметах у будучыні распазнаць пахаваных. Гэтая пасмяротная экзекуцыя прыгадалася мне нядаўна, калі ў Беларусі пачалася чарговая хваля шальмавання Кастуся Каліноўскага. Уздымаліся падобныя хвалі і раней – дзьмухаламі-адзіночкамі, і таму заўважнай шкоды не нарабілі. Цяпер жа хваляванне пайшло сур’ёзнае, на дзяржаўным узроўні.