- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ноч без світання? Не, займаецца золак... Каюся, каюся, каюся... Чаго, чаго я чакаў, чаму, як і абяцаў, не ўзяўся за пяро раней - і самневедаю. Хоць, у прынцыпе, ведаю - разлічваў і нават спадзяваўся на тое, што вось-вось будуць зроблены станоўчыя захады з другога боку. Але народжаньш поўзаць лятаць не могуць. Згублены час, а праблема, якая хвалюе нас, журналістаў, а таксама шматлікіх нашых чытачоў, ні на міліметр не скранулася з мёртвай кропкі. Якая гэта праблема - вам, шаноўныя прыхільнікі "Народнай волі", тлумачыць не трэба. Кожны дзень Вы адчуваеце яе, як кажуць, на ўласнай скуры. Некалі атрымлівалі газету пяць разоў на тьгдзень, апошнія паўтара года - па дзве васьміпалоскі адной адпраўкай. Які сорам для Беларусі: у XXI стагоддзі "Народная воля", як і некаторыя іншыя недзяржаўныя газеты, вымушана друкавацца па-за межамі роднай краіны! Духоўны генацыд! Менавіта гэтыя словы міжволі круцяцца ў галаве, калі праходжу паўз шапікі, у якіх прадаецца нямала рознай "макулатуры", але забаронены гандаль "Народнай воляй". Узгадваецца сярэднявечнае дзікунства, калі заходзіш на пошту і ў каталогах не знаходзіш "Народнай волі". (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)