- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Купіць купіў, але пачаставацца так і не ўдалося. Вярнуў прадаўцу… Сталічны Камароўскі рынак нават у працоўны дзень у дзесяць гадзін раніцы ўжо не спіць і гудзе напоўніцу. Яшчэ на падыходзе да яго бабулькі гандлююць з зямлі цыбуляй, кропам і іншай гароднінай. Над імі ўзвышаецца плакат з сацыяльнай рэкламай – “Наш труд – любимому городу. Победители городского конкурса профессионального мастерства». Сімвалічна! Дарэчы, доўга шукаць грыбы не даводзіцца – метраў за сто да рынку стаіць жанчына з некалькімі вёдрамі падбярозавікаў.